ВЭРОНА. ІТАЛІЯ. Публічнага прымірэньня канцлера Нямеччыны Гэрхарда Шродэра і прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Бэрлюсконі не адбылося. Кіраўнікі ўрадаў дзьвюх краінаў павінны былі зьявіцца разам у пятніцу на опэрным спэктаклі ў італьянскім горадзе Вэрона. Гэта мела даць знак, што нядаўнія разнагалосьсі паміж нямецкім і італьянскім кіраўніцтвам перасіліныя. Аднак, Сільвіа Бэрлюсконі скасаваў сустрэчу, бо ў той вечар у Вэроне павінна была адбыцца дэманстрацыя ягоных палітычных супернікаў. У ліпені, выступаючы ў Эўрапарлямэнце, Бэрлюсконі зьняважыў нямецкага дэпутата. У адказ Шродэр скасаваў свой традыцыйны адпачынак у Італіі.