[ 19:47 ]  Каля Кабулу згарэла школа для дзяўчынак

КАБУЛ. Сёньня у правінцыі Лягар, гэта 50 кілямэтраў ад Кабулу, згарэла школа для дзаўчынак. Адзін з кіраўнікоў афганскіх узброеных сілаў паведаміў, што школу хутчэй за ўсё падпалілі мяйсцовыя экстрэмісты, прыхільнікі ьадібаў. Напярэдадні, у правінцыі Лягар былі знойдзеныя некалькі дзясяткаў улётак, у якіх гаварылася, што тыя, хто супрацоўнічае з амэрыканцамі, будуць пакараныя.