НЬЮ-ЁРК. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты будуць дамагацца прыняцьця новай рэзалюцыі ААН, якая пашырыць прысутнасьць міжнародных міратворцаў у Іраку. Разам з тым, паводле Паўэла, Амэрыка не паслабіць сваёй вайсковай прысутнасьці ў Іраку. Ён адзначыў, што ў кааліцыі, якую ачольваюць ЗША, ужо зараз бяруць удзел войскі з 30 краінаў. У іх складзе разам 22 тысячы чалавек. Францыя, Расея, Індыя і яшчэ шэраг краінаў заявілі, што не накіруюць свае паразьдзяленьні ў Ірак, калі міжнародны кантынгент не атрымае мандату Рады Бясьпекі ААН.