ЕРУСАЛІМ. У заходняй частцы Ерусаліму ў аўторак увечары тэрарыст-сьмяротнік падарваў аўтобус. Забітыя ня меней, як 20 чалавек. Параненыя болей, як 100, сярод іх – 11 дзяцей. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісьлямскі джыгад”. Ізраіль перапыніў перамовы з палестынскімі лідэрамі пра перадачу гарадоў Калькілія і Ерыхон пад кантроль Аўтаноміі. Тое, што здарылася, кіраўнік палестынскага ўраду Махмуд Абас назваў “жахлівым актам”, які супярэчыць інтарэсам палестынцаў.