[ 15:06 ]  У Багдадзе выбухам параненыя супрацоўнікі штаб-кватэры ААН

(БАГДАД) Замінаваная машына выбухнула сёньня ў Багдадзе перад гатэлем “Канал”, дзе месьціцца штаб-кватэра ААН. У выніку выбуху быў сур’ёзна паранены, сярод іншых, адмысловы прадстаўнік ААН у Іраку Сэрхіо Віэйра ды Мелу. Паводле непацьверджанай інфармацыі некалькі чалавек загінулі. Выбухам моцна пашкоджаны будынак штаб-кватэры ААН, дзе працуюць некалькі сот чалавек. Як паведаміла прадстаўніца ААН, кіраўнік праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне” Бэнон Сэван быў паранены ў момант, калі ён праводзіў прэсавую канфэрэнцыю. Ідзе сьледства