[ 13:55 ]  Чацьвера мараканцаў атрымалі сьмяротны вырак за тэрарызм

(КАСАБЛЯНКА) У Марока вынесены сьмяротны прысуд чатыром абвінавачаным у сэрыі тэрактаў у горадзе Касаблянка ў траўні сёлетняга году. Суд прызнаў іх вінаватымі у падрыхтоўцы ды арганізацыі пяці тэрактаў, у выніку якіх загінулі 45 чалавек, улучна з 12-ю тэрарыстамі. Усяго па гэтай справе было затрымана 87 чалавек. Паводле сьцвярджэньня пракурора, асуджаныя належалі да ультрарадыкальнай іслямскай групоўкі Саляфіст Джыхад