[ 05:18 ]  Мараканскія тэрарысты асуджаныя да сьмяротнага пакараньня

КАСАБЛЯНКА. У Марока асуджаныя да сьмяротнага пакараньня чацьвёра абвінавачаных у арганізацыі сэрыі тэрарыстычных актаў у Касаблянцы ў траўні сёлета. Астатнія з 87 арыштаваных у гэтай справе атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня аж да пажыцьцёвага. У выніку пяці выбухаў, арганізаваных радыкальнай ісьлямскай групоўкай “Салафісцкі джыгад”, тады загінулі 45 чалавек, у тым ліку 12 тэрарыстаў-сьмяротнікаў.