[ 02:33 ]  Міністар абароны ЗША зь візытам у Калюмбіі

БАГОТА. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд ажыцьцяўляе сёньня кароткі візыт у Калюмбію. Чакаецца, што кіраўніцтва краіны на перамовах з Рамсфэлдам папросіць у Злучаных Штатаў дадатковай ваеннай дапамогі. Ад 1999 году Багота атрымала ад Вашынгтону 2 мільярды даляраў эканамічнай і ваеннай дапамогі – ў тым ліку, на барацьбу з паўстанцкімі групоўкамі, якіх ЗША лічаць злучанымі з наркамафіяй тэрарыстычнымі арганізацыямі.