ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія прапанавала Радзе Бясьпекі ААН скасаваць санкцыі супраць Лібіі, што былі ўведзеныя пасьля выбуху амэрыканскага авіяляйнэру над шатлянцкім горадам Лакэрбі ў 1988 годзе. Лібія нядаўна афіцыйна прызнала сваю адказнасьць за выбух і выказала гатовасьць выплаціць буйныя кампэнсацыі сваякам 270 загіблых. Падрыхтаваны Лёнданам праект рэзалюцыі можа быць пастаўлены на галасаваньне напрыканцы гэтага тыдня. Францыя пагражае выступіць супраць рэзалюцыі, калі Лібія не павялічыць выплаты сваякам ахвяраў іншага тэракту – выбуху французкага самалёту ў Нігеры ў 1989 годзе, калі загінулі 170 чалавек.