[ 14:14 ]  Беразоўскі хоча балятавацца ў Дзярждуму Расеі праз Эстонію

Таллін Апальны расейскі алігарх Барыс Беразоўскі мае намер вылучацца ў Дзярждуму Расеі ад расейскіх грамадзянаў, якія жывуць у Эстоніі. Ініцыятыўная група жыхароў эстонскага гораду Нарва хочуць вылучыць яго дэпутатам па акрузе Кінігсэпскага раёну Расеі. 40 тысячаў жыхароў раёну стала жывуць у Эстоніі. Усяго ў Эстоніі стала жывуць 120 тысячаў грамадзянаў Расеі.