ЛЁНДАН. Прадстаўнікі Лівіі падпісалі сёньня ў Лёндане пагадненьне-яны абавязаліся выплаціць 2 мільярды 700 мільёнаў даляраў кампенсацыі сваякам ахвяраў тэракту ў 1988 годзе. Тады, над шатляндзкай вёскай Лёкэрбі разьбіўся амэрыканскі пасажырскі самалёт . Загінулі 270 чалавек. Лівія нядаўна афіцыйна прызнала сваю адказнасьць за тэракт. У абмен на выплату кампенсацыяў, зь Лівіі паступова будуць зьнятыя санкцыі ўведзеныя ААН і ЗША.