[ 15:56 ]  ЗША папрасілі прабачэньня за абстрэл натоўпу цывільных жыхароў

БАГДАД. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку папрасіла прабачэньня за ўчорашні інцыдэнт у Багдадзе, калі вайскоўцы былі вымушаныя распачаць агонь па натоўпу мясцовых жыхароў. У выніку адзін чалавек быў забіты, чатыры – параненыя. Непарадкі пачаліся, калі з тэлевізійнай вежы зьнік мусульманскі сьцяг. Жыхары Багдаду абурыліся, мяркуючы, што яго зьнялі амэрыканскія жаўнэры. Вайскоўцы цьвердзяць, што сьцяг сарвала паветранай хваляй, калі побач пралятаў гэлікоптэр.