[ 06:16 ]  У Каліфорніі да восені ня будзе фільмаў са Шварцнэгэрам

САКРАМЭНТА. У штаце Каліфорнія зарэгістравана 135 кандыдатаў на пасаду губэрнатару у пазачарговых выбарах. Выбаршчыкі запатрабавалі адстаўкі цяперашняга губэрнатара, сябра партыі дэмакратаў Грэя Дэвіса. У часе выбараў будзе два пытаньня – ці хацелі б выбаршчыкі зьмены кіраўніцтва штатам і каго яны абіраюць губэрнатарам. Сярод кандыдатаў – выдавец сэксуальнага часопіса “Хастлер” Лары Флінт, порн-акторка Мэры Кэрэй і актор, які быў тэлезоркай у дзяцінстве, Гары Гоуліман. Але найбольш папулярны кандыдыт—Арнольд Шварцнэгэр, і цяпер да дню выбараў – да 7 кастрычніка, -- каліфарнійскія тэлегледачы не пабачаць ні ваонога яго фільма. Законы пра выбары гарантуюць кожнаму кандыдату аднолькавы эфірны час незалежна ад таго, як кандыдат яго выкарыстае. Так што калі хоць які тэлеканал пакажа двухгадзінны баявік са Шварцнэгэрам, столькі ж часу трэба будзе вылучыць кожнаму кандыдату – а на ўсіх эфірнага часу ніяк не хопіць .