[ 16:29 ]  Новыя ахвяры ў Афганістане

КАБУЛ. Сёньня раніцой у Афганістане быў абстраляны блёк-пост. Колькасьць нападнікаў набліжалася да 100 чалавек. 15 зь іх, а таксама 5 памежнікаў-афганцаў былі забітыя. Мяркуецца, што нападнікі былі сябрамі Аль-Кайды. Сёньня ж адбыўся выбух бомбы ў аўтобусе ў правінцыі Хельманд. Яго ахвярамі сталі прынамсі 15 чалавек, яшчэ пяцёра -- параненыя. У сталіцы Афганістану два студэнты загінулі ў выніку выпадковага выбуху самаробнай бомбы. Паліцыя мяркуе, што студэнты рыхтавалі бомбавы напад.