КАНБЭРРА. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Хоўвард заявіў, што згодны з кіраўніком выведкі краіны у цьверджаньні, што гэта толькі пытаньне часу перад іншым “катастрафічным” тэрарыстычным нападам супроць Заходняга сьвету, і Аўстралія – адзін з магчымых аб’ектаў нападу.
Кіраўнік Арганізацыі Бясьпекі і Выведкі Аўстраліі Дэніс Рычардсон сказаў у прыватнай размове, што падзяляе засьцярогу ЗША адносна новых тэрарыстычных нападаў, падобных нападу 11 верасьня, калі загінулі каля 3000 чалавек. Рычардсон лічыць Аўстралію вельмі магчымым аб’ектам нападу, таму што яна -- саюзьнік ЗША і падтрымлівае вайну супроць тэрарызму у сьвеце.