[ 05:56 ]  Мірны працэс на Блізкім Усходзе пад пагрозай

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што вырашэньне канфлікту на Блізкім усходзе немагчымае, пакуль ня спыняцца напады палестынскіх тэрарыстаў на Ізраіль. Учора у выніку двух выбухаў загінулі два чалавекі і больш за 10 --параненыя. Першы выбух адбыўся непадалёк ад супэрмаркету у горадзе Рош Хааін. Праз 40 хвілінаў адбыўся выбух блізу ізраільскага паселішча Арыель на Заходнім Беразе Ярдану. Адказнасьць за выбухі узялі на сябе вайсковыя групоўкі Хамас і Брыгада Пакутнікаў Аль-Аксы. Гэта былі буйнейшыя напады цягам апошніх 6 тыдняў. Неўзабаве пасьля выбухаў Ізраіль прыпыніў вызваленьне 70 палестынскіх вязьняў. Вызваленьне плянавалася як гэст добрае волі дзеля пляну міру “дарожная мапа”. Прэм’еры Ізраілю і Палестыны асудзілі напады, але абвінавацілі адзін аднога за адыход ад шляху міру.