НЬЮ-ЁРК. У Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Злучаныя Штаты вядуць кампанію, каб атрымаць міжнародную падтрымку Кіраўнічай Радзе Іраку. Дыпляматы ААН паведамілі Радыё Свабода, што амэрыканскія прадстаўнікі імкнуцца правесьці галасаваньне Рады бясьпекі ААН у гэтым пытаньні не пазьней, як на гэтым тыдні. Эгіпет тым часам паўтарыў, што арабскія краіны Кіраўнічую Рады не прызнаюць.