[ 16:18 ]  Ізраіль плянуе ваены удар па Сірыі за падтрымку Хэзбалы

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія афіцыйныя асобы абмяркоўваюць магчымасьць ваеннай акцыі супраць Сірыі ў якасьці адказу на падтрымку Дамаскам групоўкі Хэзбала. Намесьнік міністра абароны Ізраілю Зэеў Боім заявіў, што Ізраіль перакананы ў адказнасьці Сірыі за напады групоўкі. Ізраіль зьвярнуўся ў Раду бясьпекі ААН са скаргай на падтрымку Сірыяй руху Хэзбала.