БАГДАД. Учора у Іраку 4 амэрыканскія жаўнеры былі параненыя у выніку двух бомбавых нападаў.
Два жаўнеры былі параненыя, калі вайсковы транспарт трапіў на міну на дарозе блізу Тыкрыту, у 170 км ад Багдаду. Яшчэ два жаўнеры былі параненыя у Багдадзе – праз вакно на вышэйшым паверсе будынку Багдадзкага унівэрсытэту была шпурнутая граната.
Кіраўнік амэрыканскае цывільнае адміністрацыі у Іраку Пол Брэмэр заявіў у інтэрвію для газэты The New York Times, што ісьлямісцкая тэрарыстычная групоўка, злучаная, як мяркуецца з Аль-Кайдай, вярнулася з Ірану у Ірак і плянуе маштабныя напады.