ЛОС-АНДЖЭЛЕС. Учора адбылося першае касьмічнае вясельле. Маладых падзялялі 358 кілямэтраў – малады, расейскі касманаўт Юры Маленчанка цяпер знаходзіцца на вахце на Міжнароднай касьмічнай станцыі. Маладая, Екацерына Дзьмітрыева – у Хьюстане (штат Тэхас, ЗША), у Цэнтры касьмічных палётаў імя Ліндана Джонсана. Паводле законаў штату Тэхас такі шлюб магчымы. Вясельле бяз маладога адзначалася у Хьюстанскай рэстарацыі “Віла Капр”. У гэтай рэстарацыі звычайна зьбіраюцца касманаўты і супрацоўнікі Хьюстанскага Цэнтру касьмічных палётаў.