[ 13:36 ]  58-я гадавіна ядзернага бамбаваньня Нагасакі

Нагасакі Тысячы людзей узялі ўдзел у жалобнай цырымоніі ў гэтым японскім горадзе, на які 58 гадоў таму падчас Другой Усясьветнай вайны была скінутая ядзерная бомба. 74 тысячы жыхароў гораду тады загінулі адразу, яшчэ 130 тысячаў памерлі пазьней ад хвпаробаў, выкліканых радыёактыўным выпраменьваньнем. У сераду падобная цырымонія адбылася ў Хірасіме, дзе ад ядзернага бамбаваньня загінула 200 тысячаў чалавек. Праз 6 дзён пасьля бамбаваньня Нагасакі Японія капітулявала.