ЗАГРЭБ: Харвацкая паліцыя паведаміла пра арышт былога афіцэра вайсковых сілаў басьнійскіх сэрбаў. Ён абвінавачваецца ў ваенных злачынствах у часе вайны ў 1990-х гадох. Ён абвінавачваецца у катаваньнях і лютасьці падчас допытаў цывільных харватаў, у часе, калі ў 1991-95 гадох паўдзённая частка Харватыі знаходзілася пад сэрбскай акупацыяй. Ён таксама абвінавачваецца ў тым, што ў студзені 1993 году спрабаваў ўзраваць гідра-электрастанцыю каля гораду Сінь.