ТЫКРЫТ: Яшчэ адзін амэрыканскі вайсковец загінуў ў часе перастрэлкі ў Багдадзе. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня ў Іраку-палкоўнік Стыв Рассэль. Паводле яго, сёньня, два іракцы загінулі, а два былі параненыя, калі амэрыканскія вайскоўцы адкрылі агонь па людзях, якія выносілі зброю з аўтамабіля. Дырэктар мясцовага шпіталю паведаміў, што загінулі пяць дарослых іракцаў і дзіцё. У міжчасе, колькасьць ахвяраў бомбавага замаху каля амбасады Ярданіі, узрасла да 17 чалавек. У начы памерлі два ірацкія паліцыянты, а на месцы атакі былі знойдзеныя яшчэ чатыры целы.
Паводле ірацкіх і амэрыканскіх сьледчых, магчыма, за замахам стаяла арганізацыя пад назвай Анзар-аль-іслам. Амэрыканскі генерал Нортан Шварц лічыць, што гэта адна з іслямскіх арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць з сеткай Аль-Кайда.