(Уладыкаўказ) Сямёра расейскіх жаўнераў былі забітыя ў Чачні цягам апошніх сутак у выніку нападаў ваяўнікоў на расейскія пазыцыі. Яшчэ больш за 20 расейскіх вайскоўцаў былі параненыя, падарваўшыся на міне. Гэтыя зьвесткі паведаміла прамаскоўская адміністрацыя Чачні. Паводле агэнтцва Асашыэйтэд прэс, расейская артылерыя абстрэльвала пазыцыі ваяўнікоў ў розных раёнах рэспублікі, федэральныя вайскоўцы затрымалі 150 чачэнцаў