[ 17:57 ]  Сьпёка у Эўропе працягваецца

Сьпёка, якая апанавала Эўропу, спрычынілася да сьмерці 35 чалавек, а таксама выклікала вялікія пажары. Лёнданцы і парыжане проста у вопратцы абліваюцца пад фантанамі, ратуючыся ад 40-градуснай сьпёкі. Школьнікі на паўночных выспах Галяндыі ходзяць у школу па “трапічных раскладах”, то бок рана раніцай. Мэтэаролягі тлумачаць гарачыню высокім атмасфэрным ціскам, які распаўсюдзіўся ад Пірэнэйскай выспы да Цэнтральнай Эўропы. Да гэтага дадаецца тое, што зона нізкага атмасфэрнага ціску рацягнулася ад Паўночнай Афрыкі да Пірэнэяў. Спалучэньне зонаў прывяло да таго, што гарачыня з Паўночнай Афрыкі праз Гішпанію распаўсюдзілася па ўсёй Эўропе.