КАБУЛ. Сем афганцаў забітыя сёнья раніцай пасьля нападу на урадавы офіс на поўдні Афганістану. У нападзе падазраюцца ваяўнікі Талібану.
Напад зьдзейсьнілі прыкладна 40 чалавек, якія ўварваліся у офіс і пачалі страляць.
Талібан патрабуе ад афганцаў, каб яны не супрацоўнічалі з міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі і ўрадам прэзыдэнта Хаміда Карзая.