МАНРОВІЯ. Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар сёньня адмяніў свой выступ на аб’яднанай сэсіі дзьвух палатаў парляманту. Чакалася, што ён сёньня афіцыйна абвесьціць пра сваю адстаўку і назаве свайго наступніка.
Прэсавы падстаўнік прэзыдэнта заявіў, што Тэйлар зьбіраецца пакінуць сваю пасаду у наступны панядзелак, як і абяцаў.