[ 14:57 ]  ЗША аплацяць выдаткі украінскіх вайскоўцаў у іраку

КІЕЎ. ЗША аплацяць усе выдаткі украінскіх міратворцаў у Іраку, апроч штодзённых грашовых выплатаў вайскоўцам. Першая група міратвоцаў з Украіны сёння накіравалася у раён Пэрсіцкай затокі. Усяго Украіна накіроўвае у Ірак 1647 вайскоўцаў. 5-я асобная мэханізаваная брыгада украінскіх вайсковых сілаў далучыцца да польскага кантынгэнту у Іраку. Яны будуць патруляваць дарогі, якія злучаюць поўдзень Іраку са сталіцай, перавозіць гуманітарныя грузы, ахоўваць мяжу з Іранам.