КРОЎФАРД (ТЭХАС, ЗША). Прэзыдэнт ЗША Дж. Буш заявіў сёньня, што сьцяна бясьпекі, якую будуе Ізраіль уздоўж Заходняга Берага, застаецца праблемай, якая замінае дачыненьням з урадам Палестыны.
Ізраіль вызваліў сёньня 345 палестынскіх вязьняў са сваіх турмаў. Гэта зроблена дзеля рэалізацыі пляну міру “дарожная мапа”. Ізраіль назваў гэта “гэстам добрай волі”.
Чакаецца, што заўтра будзе вызвалена яшчэ 100 вязьняў. Палестына лічыць гэтую меру недастатковай і патрабуе вызваленьня ўсіх палестынцаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах.