Баку. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў выляцеў сёньня з Турэччыны ў ЗША, дзе пройдзе дадатковы курс лячэньня. У Турэччыне на працягу апошняга месяца ён лячыўся ў ваеным шпіталі. Паведамляецца, што 80-гадовы Гэйдар Аліеў падключаны да апарату штучнага дыханьня і толькі зрэдку прыходзіць у сьвядомасьць. Пазаўчора сын прэзыдэнта Ільхам Аліў быў прызначаны прэмьер-міністрам Азэрбайджану. Ільхам і Гэйдар Аліевы з’яўляюцца кандыдатамі ў прэзыдэнты краіны.
Сёньня Ільхам Аліў часова пакінуў пасаду кіраўніка ўраду, каб засяродзіцца на перадвыбарчай кампаніі. Выбары ў Азэрбайджане адбудуцца 15 кастрычніка.