[ 20:50 ]  У іраку працягваюцца напады

БАГДАД. Цывільны супрацоўнік з ЗША у Іраку, інжэнэр, быў забіты сёньня у выніку выбуху на дарозе на поўначы ад гораду Тыкрыт. Транспартны канвой з пяці машынаў рухаўся па гэтай дарозе, адна з машынаў трапіла на бомбу. Ліга арабскіх дзяржаваў ня будзе прызнаваць Кіруючую раду Іраку. Гэнэральны сакратар Лігі арабскіх краінаў Амр Муса патлумачыў, што кіруючая рада Іраку – гэта “пачатак”, але яна “мусіць вызваліць шлях для легітымнага ураду, які можа быць прызнаны”. Гэта азначае, што мейсца Іраку ў Лізе, якая аб’ядноўвае 22 дзяржавы, пакуль застанецца пустым.