[ 16:36 ]  Польскія вайскоўцы накіраваліся у ірак

Варшава. Сёньня ў Ірак выляцела група польскіх вайскоўцаў з 12-й мэханізаванай дывізыі. Жаўнеры правядуць 10 дзён у Кувэйце дзеля акліматызацыі, пасьля чаго накіруюцца ў польскі сэктар Іраку. Гэты сэктар месьціцца паміж Багдадам, які кантралююць амэрыканцы, і Басрай, якая знаходзіцца пад кантролем брытанцаў. Кантроль над сэктарам пяройдзе да Польшчы ад 1 верасьня. Мяркуецца, што ў польскім сэктары Іраку будуць разьмешчаныя каля 10 тысячаў салдатаў з 22 краінаў, у тым ліку Баўгарыі, Латвіі, Румыніі, Літвы, Славаччыны і Вугоршчыны.