[ 16:35 ]  Гарэлкаправод на мяжы Латвіі і Расеі

РЫГА. Расейская міліцыя арыштавала грамадзяніна Расеі, які зрабіў гумавы гарэлкаправод з Расеі ў суседнюю Латвію. Даўжыня гарэлкаправоду – 1 кілямэтр. У арыштаванага былі сканфіскаваныя дзьве тоны алкагольных напояў, прыгатаванага для перапампоўваньня ў Латвію.