Прышціна. Адміністрацыя ААН у Косаве прапанавала ўзнагароду ў 50 тысячаў эўра за інфармацыю пра забойцу афіцэра міжнароднай паліцыі.
Індыйскі паліцэйскі быў забіты ў нядзелю снайпэрам на шашы на поўначы краю. Гэта – першы выпадак гібелі афіцэра міжнароднай паліцыі ў Косаве за ўвесь час дзеяньня ў краі адміністрацыі ААН.