[ 12:04 ]  Прызначаны выканваючы абавязкі прэзыдэнта Чачні

Чачня Сёньня кіраўнік ураду Чачні Анатоль Папоў прызначаны выконваючым абавязкі прэзыдэнта рэспублікі. Указ аб яго прызначэньні падпісаў кіраўнік адміністрацыі Чачні Ахмад Кадыраў. Кадыраў паведаміў, што сыходзіць у адпачынак да 5 кастрычніка – дня выбараў прэзыдэнта Чачні. Паводле Кадырава ён прызначыў Папова, каб прадухіліць падозраньні ў ваыкарыстаньні службовага становішча падчас перадвыбарчай кампаніі. Учора Кадыраў стаў 11 кандыдатам на пасаду прэзыдэнта рэспублікі. Тым часам сёньня ў Наурскім раёне Чачні на ваеным палігоне былі знойдзеныя целы двух забітых расейскіх салдатаў. Учора ўвечары ў Грозным тры міліцыянеры былі параненыя ў выніку выбуху фугасу. Яшчэ тры міліцыянеры былі параненыя, падарваўшыся учора на фугасе у Ачхой-Мартанаўскім раёне.