ПЭКІН. Кітай заявіў сёньня пра сваё жаданьне, каб шматбаковыя перамовы адносна ваенай ядзернай праграмы Паўночнай Карэі адбыліся у Пэкіне. Прэсавы прадстаўнік МЗС Кітаю паведаміў, што Кітай будзе імкнуцца, каб перамовы адбыліся так хутка, як гэта магчыма.
Мінестэрства замежных справаў Паўночнай Карэі таксама паведаміла сёньня, што перамовы пачнуцца у хуткім часе у Пэкіне. Дата перамоваў пакуль не паведамляецца.
Мяркуецца, што ў дыялёгу возьмуць удзел Паўночная і Паўдзёная Карэі, ЗША, Кітай, Японія і Расея.