[ 18:24 ]  Прэзыдэнту Лібэрыі пагражае суд

Манровія. Сёньня ў сталіцу Лібэрыі прыбываюць 300 нігэрыйскіх жаўнераў – першая частка міжнароднага міратворчага кантынгэнту. Тым часам у Манровіі і ў другім па вялічыні горадзе краіны Бьюкенене працягваюцца жорсткія баі паміж ўрадавымі войскамі і паўстанцамі. Адмысловы прадстаўнік ААН у Лібэрыі Жак Кляйн заявіў, што калі прэзыдэнт Чарльз Тэйлар у бліжэйшыя дні ня пойдзе ў адстаўку, як ён абяцаў, ён будзе судзіцца міжнародным трыбуналам па ваеных злачынствах. Прэзыдэнт Тэйлар абяцаў сыйсьці з пасады да 11 жніўня.