[ 18:18 ]  У Паўночнай Асеціі сёньня Дзень Жалобы

Маздок. У расейскай рэспубліцы Паўночная Асеція сёньня – дзень жалобы па ахвярах выбуху ў ваеным шпіталі у Маздоку. Паводле апошніх дадзеных. у выніку гэтага тэрарыстычнага нападу загінулі 50 чалавек, 10 целаў пакуль не апазнаныя. 64 параненых лекуюцца у шпіталях. Як паведаміў намесьнік генеральнага пракурора Расеі Сяргей Фрыдзінскі, па падозраньні ў дачыненьні да тэракту ў Маздоку арыштаваныя 2 чалавекі.