[ 18:49 ]  Затрыманыя палестынскія ваяўнікі ня будуць арыштаваныя

РАМАЛАГ. Палестынскія улады заявілі, што вырашаны канфлікт адносна 17 ваяўнікоў з групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”, якіх затрымалі учора у штаб-кватэры палестынскага лідара Ясера Арафата. “Брыгада пакутнікаў аль-Аксы” пагражала ўзнавіць напады на ізраільцянаў, калі ваяўнікі будуць арыштаваныя. Ізраільскія улады шукалі гэтых ваяўнікоў цягам апошніх 34 месяцаў. Сёньня паведамляецца, што яны ня будуць арыштаваныя і накіраваныя у Ерыхон, як гэтага патрабаваў Ізраіль. Перамовы працягваюцца.