[ 17:37 ]  Аль Кайда пагражае ЗША

ЛЁНДАН. Аўдыёзапіс голасу, які, як мяркуецца, належыць адному з вышэйшых кіраўнікоў Аль Кайды, папярэджвае ЗША, што яны “дорага заплацяць”, калі пачнуць суды над палоннымі, якія ўтрымліваюцца на Кубе, на вайсковай базе Гуатанама. У аўдыёзапісу гаворыцца: “Мы хацелі б сказаць Амэрыцы адно. Усё, што здарылася раней – толькі першая фаза і сапраўдны бой яшчэ ня пачынаўся. І амэрыканцы, якія забівалі нашых ваяроў, жанчын і дзяцей – калі яны клапоцяцца пра сваю будучыню—яны павінны абудзіцца, пакуль ня будзе занадта позна раскайвацца.Мусульмане – браты па ўсім сьвеце. Хай мір будзе з вамі. Амэрыка абвесьціла, што пачне суду супроць палонных мусульманаў у Гуантанама. Палонных будзе судзіць вайсковы трыбунал і будзе выносіць прысуд. Я прашу Бога каб Амэрыка заплаціла найвышэйшы кошт , калі хаця б адзін палонны пацерпіць. І усе тыя, хто падтрымліваюць Амэрыку павінны ведаць што Амэрыка наўрад ці зможа абараніць сябе, тым болей – іншых.” Арабская тэлестанцыя Аль Арабія перадала сёньня гэты аудыёзапіс з пагрозамі. Голас на стужцы, як сьцвярджае тэлеканал, належыць бліжэйшаму памочніку Усамы бін Ладэна – Айману аль-Завахры. ЗША утрымліваюць больш 600 палонных , якія абвіначваюцца у далучнасьці да Аль Каіды і Талібану, у спэцыяльным лягеры на вайсковай базе у Гуантанама. АльАрабія не паведаміла, калі і якім чынам атрымала гэты запіс. Высьвятліць сапраўднасьць запісу пакуль немагчыма. Сёньня міністар юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт папярэдзіў пра магчымасьць новых тэрактаў з боку Аль-Кайды супроць ЗША.