[ 17:33 ]  Паўночная Карэя абураная абразай

СЭУЛ. Улады Паўночнай Карэі адмаўляюцца весьці перамовы адносна яе ядзерных праграмаў з намесьнікам Дзяржаўнага Сакратара ЗША Джонам Болтанам. На мінулым тыдні амэрыканскі дыплямат рэзка скрытыкаваў кіраўніцтва Паўночнай Карэі за парушэньне правоў чалавека і гандль зброяй. Намесьнік Дзяржаўнага Сакратара ЗША назваў кіраўніка Паўночнай Карэі “тыранічным дыктатарам” і адзначыў, што жыцьцё у Паўночнай Карэі для многіх людзей -- як “пякельны кашмар”. Паўночная Карэя абвінаваціла Джонва Болтана у “ палітычнай нявыхаванасьці”. Паўночная Карэя і ЗША пагадзіліся у пятніцу на шматбаковыя перамовы з удзелам шасьці краінаў – у перамовах яшчэ будуць удзельнічаць Японія, Кітай, Расея і Паўдзённая Карэя.