ПХЭНЬЯН. У Паўночнай Карэі сёньня адбыліся выбары у парлямант – Вярхоўны Народны сход. Удзел выбаршчыкаў, як звычайна у камуністычнай краіне, быў амаль стопрацэнтным. У ліку новаабраных дэпутатаў парляманту – кіраўнік краіны Кім Чэн Ір. Паўночнакарэйскі парлямант мае фармальнае права зацьвярджаць бюджэт і прыймаць законы.
Фактычна гэты парлямант, які зьбіраецца адзін альбо два разы на год, ня мае сур’ёзных паўнамоцтваў.