РАСТОЎ-На-Дану. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў прыбыў у Маздок сёньня, каб распачаць сьледзтва у справе выбуху у вайсковым шпіталі блізу Чачэніі. Міністар абароны адстраніў з пасады кіраўніка гарнізона гораду Маздок.
Іваноў назваў выбух “тэрарыстычным нападам” і заявіў, што гэта вынік недастатковых мераў бясьпекі – “недахопаў у ахове і абароне аб’екта”.
У выніку выбуху у шпіталі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі у Маздоку загінулі як найменей 40 чалавек. Ніхто ня узяў на сябе адказнасьць за выбух. У Маздоку знаходзяцца галоўныя штабкватэры расейскіх вайсковых сілаў, якія ваююць у Чачэніі.