[ 16:43 ]  На поўначы Іраку забіты арабскі шэйх

БЭЙРУТ. У горадзе Масуле на поўначы Іраку сёньня забіты шэйх Шаалан – ён ачольваў вялікае арабскае племя аш-Шамар. Па яго аўтамабілю быў адкрыты вагонь. Адзін з нападнікаў быў забіты аховай шэйха. Арабскі спадарожнікавы тэлеканал АльДжазіра паведамляе, што амэрыканскія войскі зьдзяйсьняюць сёньня вялікія апэрацыі у пошуках прыхільнікаў Садама Хусэйна, а таксама сховішчаў зброі у Тыкрыце, Рамадзі, Фалуджы і Самарры. На адным з мастоў у Багдадзе каля кантрольна-прапускнога пункту амэрыканскія вайскоўцы прадухілілі спробу нападу, усе нападнікі арыштаваныя.