[ 04:37 ]  Прагрэс у пытаньні паўночнакарэйская ядзернай праграмы

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты й Расея віталі згоду КНДР пачаць шматбаковыя перамовы ў справе паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што пастанова Паўночнай Карэі ёсьць падзеяй, якая абнадзейвае. Буш таксама станоўча адгукнуўся пра ролю Кітаю ў прыняцьці гэтай пастановы. Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Юры Фядотаў паведаміў, што шматбаковыя перамовы могуць пачацца неўзабаве. У іх возьмуць удзел КНДР, Паўдзённая Карэя, ЗША, Кітай, Японія й Расея. Раней Паўночная Карэя катэгарычна дамагалася наўпростых перамоваў са Злучанымі Штатамі. Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан заявіў, што прагрэс стаўся магчымым дзякуючы жорсткай пазыцыі Вашынгтону.