[ 06:12 ]  Ярданія дала прытулак дачкам Хусэйна

БАГДАД. Кіраўнік часовай амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр заявіў, што цягам году ў Іраку могуць адбыцца агульныя выбары. Брэмэр падкрэсьліў, што трэба, каб новая канстытуцыя Іраку была ўхваленая на рэфэрэндуме. Тым часам дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл ухваліў выплату 30 мільёнаў даляраў іракцу, які перадаў амэрыканцам інфармацыю, што дазволіла знайсьці сыноў былога ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна. Амэрыканскія вайскоўцы забілі Удая і Кусая Хусэйнаў падчас перастрэлкі ў паўночнаірацкім горадзе Масул. Улады Ярданіі паведамілі, што далі прытулак двум дачкам Садама Хусэйна ды іхным дзевяці дзецям.