КАБУЛ. Амэрыканскія войскі абстралялі таксоўку, якая ня спынілася на кантрольным пункце блізу вайсковай базы у Кабуле. Тры чалавекі у таксоўцы былі параненыя. Паведамляецца, што яны былі афіцэрамі новага афганскага войску. Пакуль невядома, чаму машына ня спынілася.
Гэты інцыдэнт адбыўся менш чым праз два месяцы пасьля самагубчага тэракту, калі кіроўца таксоўкі забіў сябе і пяцёх іншых.
Прадстаўнікі Эўразьвязу паведамілі, што рыхтуецца фінансавая дапамога Афганістану на 79,5 мільёнаў эўра. Гэтыя грошы будуць часткай 400-мільённага пакету дапамогі Афганістану.
Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў учора, што за апошнія месяцы праблемы зь бясьпекай ў Афганістане узмацніліся.