[ 17:20 ]  Хваляваньні у ізраільскіх турмах

ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ, каб спыніць хваляваньні і пратэсты палестынскіх вязьняў у ізраільскай турме. Вязьні пратэстуюць супроць умоваў іх утрыманьня. Хваляваньні у турме Шыкма у Ашкелоне пачаліся пасьля ператрусаў у камерах, якія рабілі ахоўнікі. Ператрус пачаўся пасьля таго, якбыў знойдзены малюнак з мапай турмы. Вязьні пратэставалі супроць ператрусаў у камерах, шпурляючы рэчы і запаленыя газэты у ахоўнікаў.