ГААГА. Міжнародны трыбунал ААН сёньня прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня басьнійскага сэрба Міламіра Стакіча за ваенныя злачынствы і злачынствы супроць чалавечнасьці, якія ён зьдзейсьніў у часе басьнійскай вайны 1992-95 гадоў.
Суд прызнаў Міламіра Стакіча, былога доктара і маёра, вінаватым ў стварэньні сеціва лягероў, дзе катавалі, гвалцілі і забівалі сотні мусульманаў цягам вайны.