СЭУЛ. Паўночная Карэя і ЗША абмяняліся ўзаемнай крытыкай сёньня. Амэрыканскія афіцыйныя асобы параўналі камуністычную краіну з “пякельным кашмарам”, Паўночная Карэя абвінаваціла Вашынгтон ва “ўсіх магчымых кшталтах маны і змоваў”. Гэтыя абвінавачваньні зьмянілі пэрыяд няпэўнасьці адносна перспектываў наступных перамоваў у праблеме разьвіцьця Паўночнай Карэяй праграмаў ядзернай зброі.
Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан заявіў у Сэуле, што Паўночная Карэя не пагадзілася з прапановамі на шматбаковыя перамовы. Паўночная Карэя патрабуе перамовы адзін на адзін толькі з ЗША.
На пачатку гэтага тыдню Джон Болтан наведаў Пэкін дзеля абмяркаваньня дыпляматычных захадаў у вырашэньні цяперашняга супроцьстаяньня з Паўночнай Карэяй. Джон Болтан кажа, што цяпер праблему можна было б вырашыць, каб Паўдзённая Карэя, Японія і Расея сабраліся б дзеля абмяркаваньня ядзерных амбіцыяў Паўночнай Карэі.
Джон Болтан назваў кіраўніка Паўночнай Карэі “тыранам і дыктатарам” і скрытыкаваў Паўночную Карэю за парушэньні правоў чалавека і экспарт зброі.